BE RU EN

Генадзь Фядыніч: ЕЗ можа вярнуць персанальныя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў

  • 12.07.2020, 17:51

Беларусам, якія пратэстуюць, патрэбная падтрымка.

На пасяджэнні Еўрапарламента ў Брусэлі пры абмеркаванні сітуацыі ў Беларусі прагучалі рэзкія ацэнкі перадвыбарчых рэпрэсіўных дзеянняў беларускіх уладаў.

Адзін з лідараў незалежнага прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч у інтэрв'ю «Радыё Рацыя» заявіў, што, магчыма, будуць вернутыя жорсткія захады, напрыклад, персанальныя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў, якія парушаюць правы чалавека.

- Калі сёння ўрад Беларусі дзейнічае недэмакратычна, незаконна і ігнаруе ўсе папярэднія рэкамендацыі АБСЕ, то, безумоўна, Еўрапейскі парламент павінен звярнуцца да ЕЗ і ўжыць адпаведныя захады, каб не прасіць, а прымусіць зрабіць усё законна і дэмакратычна.

Прафсаюзны лідар падкрэслівае, што пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму, якое прадугледжвае больш танныя візы для беларусаў, варта пакінуць.

«Гэта патрэбнае перш за ўсё нашым грамадзянам, а не ўраду», - упэўнены Генадзь Фядыніч.

Апошнія навіны