BE RU EN

«Мой дзед пачаў працаваць з шасці гадоў, а пенсія такая, што не стае ні на што»

  • 12.07.2020, 16:23

«Сацыяльная дзяржава» ва ўсёй красе.

Пра гэта тэлеграм-каналу «Баста» напісаў у лісце чытач:

- Мой дзед пачаў працаваць з шасці гадоў, падчас вайны яшчэ. Потым вучыўся ў школе і зноў працаваў, усё сваё жыццё практычна, нават на пенсіі ўсё не адпускаў яго завод.

Цяпер яму 94 гады, амаль не ходзіць, проста сядзіць у крэсле. Калі дзеду прыходзіць на 9 траўня трохкутны канверцік з віншаваннем ад нібыта Лукашэнкі, ён яго проста выкідвае, кажа, што лепш бы хлеба купіў.

Пенсія ў дзеда за ўсе яго працы і заслугі крыху большая за чатырыста рублёў, і ён у яго ўзросце разумее, што гэта вельмі мала.

Фактычна, калі б ён жыў адзін, то яму не ставала б практычна ні на што.

Я часта думаю пра тое, колькі такіх старых жыве, кінутых дзецьмі, у поўнай адзіноце, якім пагаварыць няма з кім і на якіх нашай «сацыяльнай дзяржаве» начхаць.

Апошнія навіны