BE RU EN

У гандлёвым цэнтры Galleria Minsk спрацавала пажарная сігналізацыя

  • 12.07.2020, 15:18

Людзей эвакуявалі.

З гандлёвага цэнтра Galleria Minsk сёння днём эвакуявалі ўсіх наведнікаў, расказалі нам чытачы. Высветлілася, што ў ГЦ спрацавала пажарная сігналізацыя, паведамляе onliner.by.

Прэс-сакратарка Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Вольга Мельчанка пацвердзіла факт здарэння. Пры гэтым паведамленняў пра пажар не было. На месца выехалі супрацоўнікі МНС для правядзення разбору.

ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY

Апошнія навіны