BE RU EN

Вітаўтас Ландсбергіс: Галоўнае пытанне – супраціў БелАЭС

  • 12.07.2020, 13:11

Першы кіраўнік незалежнай Літвы заклікаў да катэгарычных дзеянняў.

Першы кіраўнік незалежнай Літвы прафесар Вітаўтас Ландсбергіс мяркуе, што на сёння занадта мала робіцца для таго, каб спыніць запуск БелАЭС у Астраўцы, паведамляе delfi.lt:

– Няўжо мы цяпер не знаходзімся ў рэжыме надзвычайнага здарэння, калі ўран загружаюць? Калі запрацуе, тады пачнем нешта рабіць. Мы павінны настроіцца на актыўныя дзеянні і не звяртаць увагу на словы, быццам мы наўмысна палохаем, хочам перамагчы на выбарах і г.д.

Галоўнае пытанне – супраціўляцца ці рахмана легчы пад БелАЭС? На яго не адказалі. Імітуецца супраціў на словах, дзеянняў практычна няма, – заявіў Ландсбергіс.

Апошнія навіны