Больш крэатыву, касмічны Дымон!
- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «Серпом По»
- 12.07.2020, 12:47
Хіба так трэба адказваць?
Ну вось, зноў наш Рагозін глытае пыл рэкламных ботаў Ілана Маска.
Амерыканец патэлефанаваў унуку Сяргея Каралёва, пагутарыў з ім і твітнуў: «I spoke with Korolev's family today. He was one of the very best». («Сёння я размаўляў з сям'ёй Каралёва. Ён быў адзін з самых лепшых»).
Раскосмас у адказ на гэта агрызнуўся: «He was the best» («Ён быў найлепшым»).
Унук Каралёва пракаментаваў размову з Маскам:
«Мы размаўлялі 20 хвілінаў, у зносінах ён прыемны, вельмі вясёлы, вельмі пазітыўны чалавек, мы шмат смяяліся. Ён з вялікай павагай ставіцца да памяці майго дзядулі, уважае яго адным з найвялікшых інжынераў і выдатных людзей свайго часу».
Эх, Рагозін, Рагозін! Хіба так трэба адказваць?! Так дзейнічаць?!
Вынікала неадкладна патэлефанаваць нашчадкам Вернера фон Браўна – бацьку амерыканскай касмічнай праграмы. Па-сяброўску пабалбатаць, запрасіць на касмадром «Усходні», на Байканур, разам паглядзець на пуск расейскай ракеты.
Гэта быў бы ўдар у адказ. А так, толькі ў Твітэры цвыркнулі і цішыня. Зноў Маск у адзіночку ўрабіў увесь «Раскосмас».
Тэлеграм-канал «Серпом По»