BE RU EN

Станіслаў Шушкевіч: Лукашэнка заслужыў годнасць «тры працэнты»

  • 12.07.2020, 9:08

Тое, што адбываецца ў Беларусі, нельга называць выбарамі.

У размове з РБК-Украіна першы кіраўнік незалежнай Беларусі, старшыня Вярхоўнага савету рэспублікі ў 1991-1994 гадах Станіслаў Шушкевіч, пракаментаваў апошнія падзеі ў Беларусі.

"Гэта не выбарчая кампанія, гэта брыдкія выхадкі Лукашэнкі, які страціў усякую папулярнасць і заслужыў званне "3 працэнты". Лукашэнка ідзе ва-банк, выкарыстоўвае дэфекты нашага заканадаўства, каб забяспечыць сваё псеўдаабранне", - сказаў ён.

"Вы, украінцы, панеслі буйныя ахвяры, але абаранілі вялікае права - абіраць сабе ўладу", - сказаў на заканчэнне Шушкевіч.

Апошнія навіны