NASA і Японія дамовіліся аб супольным асваенні Месяца
- 11.07.2020, 18:29
Высадка на спадарожніку Зямлі павінна прайсці ў 2024 годзе.
NASA і Японія падпісалі пагадненне аб супольным асваенні Месяца ў рамках амерыканскай праграмы «Артэміда». Пра гэта паведамляе прэс-служба касмічнага агенцтва ЗША, піша «Новая газета».
«Мы вельмі цэнім падтрымку праекту «Артэміда» з боку Японіі і з нецярпеннем чакаем пашырэння трывалых партнёрскіх стасункаў», - адзначыў пры падпісанні дэкларацыі аб супольнай працы кіраўнік NASA Джым Брыдэнстайн.
Мяркуецца, што Японія возьме ўдзел у стварэнні месячнай арбітальнай платформы-шлюза Gateway і ў засваенні паверхні спадарожніка Зямлі. «Артэміда» - праект вяртання ЗША на Месяц. У рамках гэтай праграмы плануецца адпраўка першай жанчыны на Месяц і «наступнага мужчыны» (пасля тых, хто ўжо на Месяцы быў). Высадка павінна прайсці ў 2024 годзе, тады ж павінна пачацца будаўніцтва міжнароднай калямесячнай станцыі Gateway.
У рамках другога этапу плануецца здзейсніць некалькі палётаў на Месяц і стварыць там неабходную інфраструктуру. У доўгатэрміновай перспектыве натуральны спадарожнік Зямлі можа стаць «перавалачнай базай» для будучых палётаў на Марс.