BE RU EN

Культпратэст убіраецца ў сілу

  • 11.07.2020, 16:31

Творчыя людзі выступаюць за перамены ў Беларусі.

Толькі ў Telegram да Культпратэсту далучыліся амаль тысяча чалавек. Пра гэта «Радыё Рацыя» распавёў паэт Артур Камароўскі.

- Дакладна не памятаю той момант, калі я трапіў у гэтую групу, але я трапіў, можна сказаць, вельмі трапна, бо я адразу ўбачыў, што рыхтуецца такі маніфест, даслоўна праз некалькі дзён яго паказалі і я прачытаў, мне гэта было вельмі блізка. Я адгукнуўся на тое, што там было напісана. Таму я нават не думаў, браць у гэтым удзел, ці не, я размясціў гэтую інфармацыю ў сябе ў «Фэйсбуку».

Культпратэст не абмежаваны ніякім фарматам або тэрмінам. Кожны, хто мае якое-небудзь стаўленне да культуры, можа далучыцца да яго і апублікаваць тэкст на старонках сваіх сацыяльных сетак, напісаць верш ці зняць відэа.

Апошнія навіны