BE RU EN

Трамп паабяцаў даць грамадзянства ЗША «летуценнікам»

  • 11.07.2020, 15:18

Прэзідэнт ЗША анансаваў падпісанне спецыяльнага ўказа.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ў найбліжэйшыя тыдні падпіша ўказ, які дазволіць атрымліваць амерыканскае грамадзянства так званым «летуценнікам» - нелегальным імігрантам, якія трапілі ў краіну дзецьмі, паведамляе «Голос Америки».

У інтэрв'ю гішпанскамоўнаму тэлеканалу Telemundo Трамп сказаў: «Мы дамо ім дарогу да грамадзянства».

У чэрвені Вярхоўны суд ЗША заблакаваў спробы адміністрацыі Трампа адмяніць праграму DACA (Deferred Action for Childhood Arrivals - Адкладзеныя меры ў дачыненні да дзяцей-імігрантаў), уведзеную ў дзеянне ў прэзідэнцтва Барака Абамам, якая дазваляе «летуценнікам» легальна жыць, вучыцца і працаваць у ЗША, абараняючы іх ад дэпартацыі. Трамп загадаў зачыніць праграму ў верасні 2017 года.

Пасля вердыкту Вярхоўнага суда, ён паабяцаў працягнуць спробы скасаваць праграму.

«Летуценнікаў» у ЗША налічваецца блізу 800 тысяч. «Летуценнікамі» лічацца маладыя людзі, якія раслі, як амерыканцы, лічаць сябе амерыканцамі, валодаюць толькі ангельскай мовай і не маюць сувязі з краінамі, у якіх з'явіліся на свет.

Апошнія навіны