BE RU EN

«Я выклікаю Лукашэнку!»: Яркая акцыя салідарнасці з Беларуссю

  • 11.07.2020, 11:33

Жыхары гішпанскай Валенсіі запатрабавалі сумленных выбараў без удзелу дыктатара.

Вельмі крэатыўная і яркая акцыя салідарнасці прайшла на галоўнай плошчы Валенсіі (Гішпанія), паведамляе тэлеграм-канал МКБ.

У ёй узялі ўдзел неабыякавыя беларусы, каб падтрымаць землякоў.

«Я ўважаю сябе братам Сяргея Ціханоўскага. Я патрабую, каб майго брата вызвалілі! Адпусціце ўсіх палітвязняў! Адпусціце нашых кандыдатаў! Дайце правесці сумленныя выбары! Я выклікаю Лукашэнку на публічныя дэбаты. Я хачу растлумачыць яму, што ён павінен сысці», - заявіў адзін з удзельнікаў акцыі.

Апошнія навіны