BE RU EN

У Віцебску сутыкнуліся пяць аўтамабіляў

  • 10.07.2020, 17:17

Фотафакт.

Пяць аўтамабіляў сутыкнуліся ўдзень 10 ліпеня ў Віцебску. Пра гэта паведамілі ў абласной ДАІ.

Здарэнне адбылося на скрыжаванні вуліцы Броўкі і Маскоўскага праспекта. Са слоў кіроўцы Mercedes-Вenz Sprinter, ён рухаўся на зялёны сігнал святлафора. У нейкі момант праз раптоўную няспраўнасць страціў кіраванне і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе рэзнуўся ў аўтамабілі, якія стаялі. Механічныя пашкоджанні атрымалі пяць аўто: Volvo V70, Audi A6, Opel Corsa, Ford Focus і сам мікрааўтобус.

У выніку ДТЗ ніхто з людзей не пацярпеў. Пасля агляду лекараў усе кіроўцы і пасажыры былі адпушчаныя дадому.

Апошнія навіны