«Адзінае, чаго Саша баіцца па-сапраўднаму - гэта санкцый з боку народа»
- 10.07.2020, 15:06
Усё залежыць ад нас.
Наш ціск можа быць нашмат больш сур'ёзным, чым звонку. Мы тут галоўныя, не ён. Мы можам спыніць заводы і фабрыкі, спыніць працу крамаў, транспарту, ды мы што заўгодна можам зрабіць, піша чытач Telegram-канала «Баста!»:
- Ужо ідуць размовы пра санкцыі супраць Сашы. Падтрымліваю дзвюма рукамі. Але не варта разлічваць, што нехта за нас, беларусаў, усё зробіць. Адзінае, чаго Саша баіцца па-сапраўднаму - гэта санкцый з боку народа.
Калі мы ўсе накладзем на яго свае санкцыі - то ён проста задыхнецца, калі да гэтага ў яго сэрца не спыніцца ад страху.
А наш ціск можа быць нашмат больш сур'ёзным, чым звонку. Мы тут галоўныя, не ён. Мы можам спыніць заводы і фабрыкі, спыніць працу крамаў, транспарту, ды мы што заўгодна можам зрабіць.
Можам не даваць яму грошай, бо ён не ўмее імі распараджацца.
Мы павінны максімальна зрэзаць усе паступленні ў бюджэт, не захоўваць грошы ў банках, не карыстацца неабавязковымі дзяржаўнымі паслугамі, выйсці з дзяржаўных арганізацый, якім плацім унёскі.
Забярэм у Сашы ўсё, і тады мы ўбачым, як ён заспявае. А потым проста прыстукнем гэтую вартую жалю істоту, бо іншага ён не годны.
Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..