BE RU EN

Лукашэнка заявіў, што цяпер ён будзе вызначаць, якія заробкі павінны плаціць на прыватных прадпрыемствах

  • 10.07.2020, 12:07

«Саша 3%» чарговым разам здзівіў беларусаў сваім трызненнем.

Тэлеканал ОНТ у сваім тэлеграм-канале апублікаваў цытату Лукашэнкі, у якой ён заяўляе аб планах узяць пад кантроль заробкі на прыватных прадпрыемствах, піша the-village.me.

- Я прашу рэалізаваць, каб узялі на кантроль. Урад павінен рэалізаваць. Я думаў пра заробак, як будзем рухацца далей. Трэба ўзяць прыкладна 10 вядучых прадпрыемстваў краіны. Дапусцім, «Атлант», МАЗ, БЕЛАЗ, якія маюць самы высокі ўзровень заробкаў. Наверсе - самы высокі, дзесятае - ніжэй. Узяць сярэдні заробак гэтых 10 і давесці да выканання ўсіх прыватнікаў. Прыватныя прадпрыемствы не могуць плаціць заробак ніжэйшы сваім работнікам і падначаленым спецыялістам, чым 10 вядучых прадпрыемстваў. Такім чынам мы пракантралюем і заробак у тых, хто сябе лічыць свабодным ад усяго, - сказаў Лукашэнка.

Апошнія навіны