BE RU EN

«Дзякуй вам за тое, што абудзілі»

  • 1.07.2020, 22:58

Мянчук падзякаваў суседзям за тое, што яны вярнулі яму веру ў беларусаў.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«Ужо амаль расчараваўся ў нашым народзе і ў сабе, - піша ён. - Шчыра думаў, што мы ўсе забітыя і запалоханыя, што мы ні на што не здольныя, і так нам і трэба, што мы заслугоўваем таракана за сваю грамадзянскую пазіцыю.

Высветлілася, што я ой як не меў рацыю! Пераканалі мяне суседзі з рондалямі і гучнай музыкай. Тыя самыя суседзі, якіх я і лічыў «забітымі» і «запалоханымі».

Ужо тыдзень недзе я чую кожны дзень у сем вечара ляскат з суседняга дома. Спачатку гэта быў хтосьці адзін, потым больш і больш, і сёння я проста зразумеў, што таксама абавязаны паўдзельнічаць.

Я памяняў сваю грамадзянскую пазіцыю, я зразумеў, што пасіўна не пераможаш, і што трэба з чагосьці пачынаць. Флэшмоб з рондалямі, як па мне, гэта нядрэнны пачатак.

Дзякуй вам за тое, што абудзілі».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Апошнія навіны