BE RU EN

Лукашэнка - збіты лётчык

  • 1.07.2020, 20:15

У Расеі ўжо з гэтым змірыліся.

У Крамлі не вераць у перамогу Лукашэнкі на прэзідэнцкіх «выбарах» у Беларусі, якія адбудуцца 9 жніўня.

Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале напісала расейскі грамадскі дзеяч, блогерка, кіраўніца Фонду адкрытай новай дэмакратыі Крысціна Патупчык.

«Краем вока сачу за тым, што адбываецца ў Беларусі, і пакуль што ўсё выглядае так, што ў нас (у Расеі. - Заўвага) змірыліся з тым, што Лукашэнка - збіты лётчык.

Прынамсі ў РІА «Новости» ўжо пачалі публікаваць экспэртныя каментары пра тое, якімі няпростымі будуць асабістыя перамовы Пуціна з Лукашэнкам.

«Часта гэта выглядае так, як быццам чалавек сам сабе б'е каменем па пальцу», - апісвае экспэрт РІА паводзіны пакуль яшчэ кіраўніка. І дадаць няма чаго», - напісала Патупчык.

Апошнія навіны