BE RU EN

На АНТ знялі з эфіру праграму Меліціны Станюты

  • 1.07.2020, 17:32

Знакамітая гімнастка выказалася ў падтрымку пераменаў.

Беларуская гімнастка Меліціна Станюта вядзе праграму з трэніроўкамі на канале АНТ, але ў гэты панядзелак яе рубрыкі не было ў эфіры.

«Я выпадкова даведалася, што мая рубрыка не выйшла ў панядзелак. Прычын на тэлеканале не тлумачылі. Мяне не звольнілі - сказалі, што рубрыку прыпынілі да верасня», - распавяла Меліціна Станюта ў Instagram.

Нагадаем, беларуская гімнастка выказалася ў падтрымку пераменаў у Беларусі.

Апошнія навіны