BE RU EN

Фотафакт: Беларусы вывешваюць бел-чырвона-белыя сцягі ў вокнах

  • 1.07.2020, 16:59

Флэшмоб салідарнасці з кожным днём толькі ўбіраецца ў сілу.

«Падпісанты даслалі выдатную падборку салідарнасці з Новай Баравой у Менску» - піша Telegram-канал «МКБ».

Беларускія блогеры і актывісты прапанавалі праводзіць Флэшмоб салідарнасці. Мэта акцыі - падтрымаць медыкаў, якія змагаюцца за нашае жыццё і герояў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Штодзень а 19:00 на знак салідарнасці адчыняем вокны кватэр, выходзім на балконы, пляскаем у ладкі, бразгаем рондалямі або ўключаем музыку. Толькі 2 хвіліны - але штодзень і да перамогі!

Апошнія навіны