BE RU EN

У Менску зафіксаваныя новыя асяродкі каранавіруса

  • 1.07.2020, 16:39

Некаторых заражаных шпіталізуюць, большасць - адпраўляюць на самаізаляцыю.

Чытачы Telegram-канала «Баста!» паведамляюць пра новыя выпадкі Covid-19 у Менску. Некаторых заражаных шпіталізуюць, большасць - адпраўляюць на самаізаляцыю.

«Учора блізу 21.00 назіраў як вывозілі хворага ў капсуле на праспекце Пераможцаў, 95/1», - піша чытач.

«Менск, Казлова, 19. У маёй суседкі каранавірус. Вучыцца ў медыцынскім універсітэце», - паведамляе падпісант канала.

«Сёння ля першага пад'езда дома на вуліцы Чырвонаслабодскай 3/1 у Менску была «хуткая» з медработнікам у супрацьчумных касцюмах. Забіралі ці правяралі стан заражаных», - піша чытач.

«Сёння раніцай прыязджаў мікрааўтобус на адрас Менск, завулак Кабушкіна, 5 з праверкай, медык у скафандры, кіроўца без маскі», - паведамляе падпісант.

«У інтэрнаце «Кераміна» ў Курасоўшчыне некалькі чалавек з пацверджаным тэстам на Covid-19 знаходзяцца на самаізаляцыі! Суседка па блоку сама сышла на бальнічны! Выпрасіла яго ў медыкаў, як кантакт першага ўзроўню. Чакае вынікі тэсту, з праверкай ніхто не прыязджае , - піша чытачка.

«З нашага будынка на Старавіленскім тракце, 10 выходзілі медыкі ў скафандрах, правяралі заражаных на самаізаляцыі», - паведамляе падпісантка.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Апошнія навіны