BE RU EN

Беларусаў падтрымалі ў ААН

  • 1.07.2020, 16:26

Адмысловы зварот міжнародных экспэртаў да беларускіх уладаў.

Незалежныя экспэрты ААН у правах чалавека запатрабавалі ад уладаў Беларусі спыніць масавыя арышты актывістаў, журналістаў і блогераў і жорсткі разгон мірных дэманстрантаў. Пяцёра спецыяльных дакладчыкаў заявілі аб недапушчальнасці такіх дзеянняў напярэдадні так званых прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на 9 жніўня, піша un.org.

Спецдакладчыкі звярнулі ўвагу на пераслед патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі.

Заяву падпісалі Спецдакладчыца аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн і яе калегі, спецдакладчыкі ў пытаннях правоў на мірныя сходы, свабоды выказвання меркаванняў, незалежнасці суддзяў і правоў праваабаронцаў.

Апошнія навіны