BE RU EN

Чаму вада ў Менску да гэтага часу з пахам?

  • 1.07.2020, 14:23

Жыхары сталіцы прадаўжаюць скардзіцца на якасць водаправоднай вады.

«Менскводаканал» запэўнівае: вада ў Менску адпавядае ўсім спажывецкім нормам. Фіксуецца толькі хлоркавы пах, што з'яўляецца нормай. Спецыялісты падкрэсліваюць, што праблема развязаная. Забарона на выкарыстанне водаправоднай вады ў пітных мэтах была знятая яшчэ 27 чэрвеня. Аднак “на ўсялякі выпадак” падвоз пітной вады прадаўжаецца, паведамляе тэлеграм-канал “НС Беларусь”.

– Сённяшнія звароты грамадзянаў датычацца паху вады. Паводле вынікаў даследаванняў у абсалютнай большасці спробаў фіксуецца хлоркавы пах. Гэта абумоўлена тэхналогіяй водападрыхтоўкі пітной вады і гарантуе яе бяспеку, – паведамляюць прадстаўнікі прадпрыемства.

Апошнія навіны