Трамп пра пандэмію COVID-19: Усё больш злуюся на Кітай
- 1.07.2020, 10:46
Прэзідэнт ЗША мяркуе, што Пекін нясе адказнасць за пандэмію каранавіруса.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў 1 ліпеня ў Twitter, што злуецца на Кітай праз сітуацыю з каранавіруснай інфекцыяй, піша "Гордан".
"Калі я назіраю за тым, як пандэмія распаўсюдзіла свой брыдкі твар па ўсім свеце, уключаючы велізарную шкоду, прычыненую ЗША, я ўсё больш злуюся на Кітай. Людзі могуць бачыць гэта", - напісаў кіраўнік Белага дома.
Успышка каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пачалася ў канцы 2019 года ў Кітаі. 11 сакавіка 2020 года Сусветная арганізацыя здароўя абвясціла распаўсюджванне каранавіруса пандэміяй.
Са звестак амерыканскага Універсітэта Джонса Гопкінса, у свеце зарэгістравана ўжо больш за 10,4 млн выпадкаў COVID-19, памерла 510,6 тысяч хворых.
У ЗША агульная колькасць выпадкаў каранавіруснай інфекцыі перавысіла 2,6 млн, ад COVID-19 памерлі 127,4 тысяч чалавек.