BE RU EN

Флэшмоб салідарнасці: менчукі перадалі «прывітанне» міліцыянтам

  • 1.07.2020, 9:37

«Знамя свободы » каля РАУС Маскоўскага раёна сталіцы.

Учора ў Беларусі прайшоў восьмы дзень флэшмобу салідарнасці. Беларусы з розных гарадоў адчынялі вокны кватэр, выходзілі на балконы, пляскалі ў ладкі, бразгалі рондалямі, уключалі музыку.

Падчас флэш-мобу салідарнасці менчукі перадалі «прывітанне» міліцыянтам. Каля РАУС Маскоўскага раёна сталіцы прагрымела папулярная песня «Знамя свободы - над головой».

Беларускія блогеры і актывісты прапанавалі праводзіць Флэшмоб салідарнасці. Мэта акцыі - падтрымаць медыкаў, якія змагаюцца за нашае жыццё і герояў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Штодзень а 19:00 на знак салідарнасці адчыняем вокны кватэр, выходзім на балконы, пляскаем у ладкі, бразгаем рондалямі або ўключаем музыку. Толькі 2 хвіліны - але штодзень і да перамогі!

Апошнія навіны