BE RU EN

Чаму важны Флэшмоб салідарнасці

  • 1.07.2020, 8:19

«Кропля за кропляй - вада камень точыць».

Учора ў Беларусі прайшоў восьмы дзень флэшмобу салідарнасці. Беларусы з розных гарадоў адчынялі вокны кватэр, выходзілі на балконы, пляскалі ў ладкі, бразгацелі рондалямі, уключалі музыку.

Падпісчыца тэлеграм-канала «Баста!» ў YouTube патлумачыла, чым важны Флэшмоб салідарнасці.

«Кропля за кропляй, важны ўдзел кожнага. Вада камень точыць. Хаця б для таго, каб сябе паважаць. Брава!» - напісала яна пад адным з відэа.

Беларускія блогеры і актывісты прапанавалі праводзіць Флэшмоб салідарнасці. Мэта акцыі - падтрымаць медыкаў, якія змагаюцца за нашае жыццё і герояў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Штодзень а 19:00 на знак салідарнасці адчыняем вокны кватэр, выходзім на балконы, пляскаем у ладкі, бразгаем рондалямі або ўключаем музыку. Толькі 2 хвіліны - але штодзень і да перамогі!

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Апошнія навіны