BE RU EN

Беларусы з розных краін свету праспявалі «Паветраны шар»

  • 8.06.2020, 22:45

Знакамітую песню гурта N.R.M беларусы выканалі анлайн.

Знакамітую песню гурта N.R.M. «Паветраны шар» у новым «дыстанцыйным» кліпе праспявалі анлайн беларусы з розных куткоў свету, паведамляе euroradio.fm.

У запісе песні паўдзельнічалі не толькі аўтар Лявон Вольскі, але і вядомыя оперныя спевакі Маргарыта Ляўчук і Павел Кацюшын, а таксама музыкі гуртаў Vuraj і Dee Tree, Палескі народны калектыў «Каляжанкі» і іншыя беларусы.

Кліп зроблены ў рамках штотыднёвага музычнага праекта «Спяваем Годна», які запусціла грамадская кампанія «Годна» разам з музыкам Сяржуком Долгушавым - лідарам гурта Vuraj і стваральнікам ініцыятывы «спеўны сход». У гэтым праекце мяркуецца збіраць у анлайн-фармаце беларусаў з розных куткоў свету і спяваць вядомыя і знакавыя беларускія песні разам з іх аўтарамі і выканаўцамі.

Апошнія навіны