BE RU EN

У Беларусі памёр 21-гадовы шараговец

  • 8.06.2020, 20:24

Шараговец загінуў ад агнястрэльнай траўмы.

Міністэрства абароны Беларусі праводзіць праверку паводле факта гібелі жаўнера. Пра гэта ў Facebook паведаміла прэс-сакратарка ведамства Наталля Гаўрусік.

Шараговец С.Валошын 1999 года нараджэння загінуў 8 чэрвеня ад агнястрэльнай траўмы.

Абставіны здарэння высвятляе камісія Міністэрства абароны сумесна са Следчым камітэтам.

Жаўнер праходзіў службу ў зенітнай ракетнай брыгадзе. Па службе характарызаваўся станоўча.

Апошнія навіны