BE RU EN

Беларусы падпісваюцца супраць удзелу Лукашэнкі ў выбарах

  • 8.06.2020, 14:56

Гэта будзе справядліва.

У цэнтры горада, на плошчы каля гандлёвага цэнтра «Марка Сіці», ініцыятыўныя групы збіраюць подпісы за некалькіх кандыдатаў на ўдзел у «выбарах». Тут у мінулую нядзелю можна было падпісацца не толькі за патэнцыйных кандыдатаў, але і супраць Лукашэнкі, паведамляе «Радыё Рацыя».

Таццяна Севярынец, віцебская каардынатарка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД), выступіла супраць удзелу Лукашэнкі і за ягонае выключэнне з выбарчай кампаніі.

Як вядома, аналагічны зварот у ЦВК накіраваў Віктар Бабарыка, верагодны праціўнік Лукашэнкі. Але гэта было меркаванне апанента, а цяпер будзе голас народа, падкрэслівае Таццяна Севярынец. За першую гадзіну збору подпісаў падпісаліся 83 чалавекі. Збор подпісаў будзе прадаўжацца, пасля чаго зварот будзе накіраваны ў ЦВК і ў пракуратуру.

Апошнія навіны