BE RU EN

У Менску з даху інтэрната ўпаў студэнт з Кітая

  • 8.06.2020, 10:28

Праводзіцца праверка.

Ва Управе СК Менску паведамілі, што ў суботу ўвечары каля аднаго з дамоў на вуліцы Рабкораўскай было знойдзена цела маладога чалавека «з прыкметамі падзення з вышыні».

- Малады чалавек 1995 года нараджэння, - удакладніла афіцыйная прадстаўніца УСК Менска Кацярына Гарлінская. - На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, прызначана судова-медыцынская экспэртыза.

Паводле гэтага факту праводзіцца праверка, устанаўліваюцца акалічнасці здарэння.

- Гэта быў кітайскі студэнт, ён пакінуў цыдулку, - коратка адказалі tut.by у інтэрнаце.

Апошнія навіны