BE RU EN

У Лібане праз эканамічны крызіс пачаліся пратэсты

  • 7.06.2020, 21:34

Пратэстоўцы думаюць, што ўлады не могуць развязаць іхнія праблемы.

Пра гэта ў нядзелю, 7 чэрвеня, паведамляе RFI са спасылкай на тэлеканал Al Jazeera.

Акцыі пратэсту ў Лібане ідуць з кастрычніка 2019 года. Цяперашнія акцыі - першыя пасля змякчэння санітарных абмежаванняў, уведзеных праз пандэмію каранавірусу, пачаліся ў суботу, 6 чэрвеня, у сталіцы і на поўначы краіны. Лібанцы выказваюць незадаволенасць тым, што ў краіне не дастаткова хутка праводзяцца рэформы, а таксама пратэстуюць супраць бяссілля ўлад, не здольных, на іхні погляд, даць рады эканамічнаму крызісу.

Апошнія навіны