BE RU EN

У Расеі галоўны рабін заразіўся каранавірусам

  • 7.06.2020, 21:04

Бэрл Лазар цяпер знаходзіцца пад наглядам медыкаў.

4 чэрвеня галоўнага рабіна РФ Бэрла Лазара шпіталізавалі з пацверджаным дыягназам "каранавірусная інфекцыя", паведамляе "Гордан".

Рабін выступаў на онлайн-канферэнцыі. Адразу па заканчэнні адчуў сябе блага і звярнуўся па медыцынскую дапамогу, інфармуе Маскоўскі габрэйскі грамадовы цэнтр.

Стан Бэрла Лазара не выклікае асаблівай асцярогі, рабін пачуваецца сярэдне.

Апошнія навіны