BE RU EN

Святлана Ціханоўская: Мы можам перамагчы

  • 7.06.2020, 20:41

Магчымая кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі, жонка блогера Сяргея Ціханоўскага, дала першае інтэрв'ю.

Кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская дала кароткае тэлевізійнае інтэрв'ю расейскаму каналу «Дождь», піша сайт «Радыё Свабода».

У інтэрв'ю яна адзначыла, што ейны муж Cяргей Ціханоўскі стаў папулярны дзякуючы таму, што даваў выказацца на сваім канале простым людзям і беларусы маглі выказаць свой боль, распавесці пра свае праблемы.

«Я ўпэўненая, што збяром неабходныя сто тысяч подпісаў, бо людзі праявілі сваю грамадзянскую пазіцыю і становяцца ў чэргі па ўсёй краіне, каб падтрымаць Сяргея і паставіць подпіс за мяне».

Апошнія навіны