BE RU EN

«Выбары» ў Беларусі: у Гомелі затрымалі сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай

  • 7.06.2020, 20:17

Аляксея Дамінкова затрымлівалі людзі ў цывільным.

Сёння падчас легальных пікетаў для збору подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў беларускія ўлады затрымалі цэлы шэраг актывістаў і апазіцыйных палітыкаў. Са звестак "Вясны", у Гомелі затрымалі мінімум трох чалавек: Аляксандра Шабаліна, Аляксея Дамінкова і Сяргея Маслава.

Аляксея Дамінкова, мяркуючы з відэа, затрымлівалі людзі ў цывільным. Рукі яму звязалі рэменем, а брату спрабавалі забараніць здымаць.

Апошнія навіны