BE RU EN

У Берасцейскай вобласці лютуе каранавірус

  • 7.06.2020, 17:57

Статыстыка па раёне даецца толькі аб шпіталізаваных.

Успышка каранавіруса ў вёсцы Драгічынскага раёна Берасцейскай вобласці. Больш за 10 шпіталізаваных, больш за 40 - на самаізаляцыі.

- У аграгарадку Асаўцы Драгічынскага раёна Берасцейскай вобласці - асяродак карнавіруса, - піша тэлеграм-каналу «Баста» чытач. - Больш за дзесяць чалавек былі шпіталізаваныя ў Цэнтральную раённую лякарню. Некаторых ужо выпісалі.

Шмат людзей знаходзяцца на самаізаляцыі з тэмпературай і сімптомамі карнавіруснай інфекцыі, прыкладна 45 чалавек.

Характэрна, што статыстыка раёна даецца толькі аб шпіталізаваных.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю вольнай Беларусі.

Апошнія навіны