BE RU EN

Фотафакт: Паралімпіец з бел-чырвона-белым сцягам паставіў подпіс супраць Лукашэнкі

  • 7.06.2020, 12:30

Падтрымаць Сяргея і Святлану Ціханоўскіх на Камароўскі рынак прыходзяць вельмі розныя людзі.

Сёння ва ўсёй краіне праходзяць легальныя пікеты ў падтрымку Сяргея і Святланы Ціханоўскіх. У Менску збор подпісаў за Святлану Ціханоўскую пачаўся а 12.00 на Камароўскім рынку.

Як паведамляе тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь», пляцоўку каля Камароўскага рынку ў Менску наведаў інвалід-паралімпіец. Ён прыйшоў на легальны пікет, каб выказаць недавер да цяперашняга рэжыму і паставіць подпіс супраць Лукашэнкі.

ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Сайт Charter97.org вядзе онлайн-трансляцыю з легальных пікетаў ва ўсёй Беларусі.

Апошнія навіны