BE RU EN

Севярынец: Сяргей Ціханоўскі лепш за ўсё адчуў душу беларускага народа

  • 7.06.2020, 12:18

Людзі сёння прыходзяць на легальныя пікеты, каб сказаць Лукашэнку аб сваім галоўным жаданні - сыходзь.

Сёння ва ўсёй краіне праходзяць легальныя пікеты ў падтрымку Сяргея і Святланы Ціханоўскіх. У Менску збор подпісаў за Святлану Ціханоўскую пачаўся а 12.00 на Камароўскім рынку.

На пікеце выступіў адзін з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец:

- Лукашэнка павінен сысці. Занадта шмат прастытутак стала ў яго - мабыць, гэта стыль Лукашэнкі, тое, што яму засталося. Людзі сёння сабраліся, каб сказаць Лукашэнку аб сваім галоўным жаданні - сыходзь. Сяргей Ціханоўскі лепш за ўсё адчуў душу беларускага народа, і кіламетровыя чэргі гэта пацвярджаюць. Такога ніколі і нідзе не было ў свеце.

Сайт Charter97.org вядзе онлайн-трансляцыю з легальных пікетаў.

Апошнія навіны