BE RU EN

У Менску каля ўваходу на Камароўку ўжо стаяць чэргі з ахвотных паставіць подпіс за Ціханоўскіх

  • 7.06.2020, 12:15

Чэргі сабраліся праз некалькі хвілін пасля пачатку легальнага пікету.

На пляцоўцы ля ўваходу ў Камароўскі рынак ужо стаяць чэргі ахвотных пакінуць подпіс за Святлану Ціханоўскую і іншых апанентаў дыктатара, паведамляе тэлеграм-канал «Баста».

Адначасова на пляцоўцы праходзіць мітынг. Людзі скандуюць «Свабоду Ціханоўскаму! Свабоду Статкевічу! Свабоду палітвязням!»

Сайт Charter97.org вядзе онлайн-трансляцыю з легальных пікетаў ва ўсёй краіне.

ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»
ФОТА: «Наша Ніва»

Апошнія навіны