BE RU EN

Уладзімір Няпомняшчых: Гэтую подлую ўладу трэба гнаць паганай мятлой

  • 7.06.2020, 12:00

У Гомелі пачаўся легальны пікет у падтрымку Ціханоўскіх.

Сёння ва ўсёй краіне праходзяць легальныя пікеты ў падтрымку Сяргея і Святланы Ціханоўскіх. А 12:00 пачаўся пікет у Гомелі ля ўнівермага «Гомель» на адрас вул. Савецкая, 60.

На ім выступіў вядомы актывіст Уладзімір Няпомняшчых, які стаў у цяперашняй кампаніі «кандыдатам пратэсту»:

- Я сцвярджаю, што Лукашэнка - дзяржаўны злачынец, які не толькі захапіў уладу, але і пагражае беларусам. Таму яго будзе судзіць вайсковы трыбунал, як судзілі Чаўшэску. Народ ужо злы. Думаю, што Лукашэнку «парвуць» менавіта тыя, хто раней быў за яго - калі канчаткова ўцямяць. Гэта подлая ўлада. Яе трэба гнаць паганай мятлой.

Сайт Charter97.org вядзе онлайн-трансляцыю з легальных пікетаў.

Апошнія навіны