BE RU EN

«У масцы можна заставацца незаўважаным»: Зяленскага знялі на відэа ў кіеўскай краме

  • 7.06.2020, 8:25

Прэзідэнт Украіны набываў прадукты.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заходзіў на закупы ў адзін з супермаркетаў Кіева. Пра гэта 6 чэрвеня паведаміла карыстачка Facebook Людміла Архарава.

«Дзе я магу сустрэць прэзідэнта? У краме, дзе набываю прадукты. Трымаем дыстанцыю. Без фота. І людзі сёння не пазналі Уладзіміра Зяленскага. У мясным аддзеле я адштурхнула ахоўніка, які мякка абмежаваў уваход, а ва ўлюбёным аддзеле сыру мне стала цікава, каго так ахоўваюць. У масцы можна заставацца незаўважаным», - пракаментавала яна.

Паводле звестак Архаравай, гаворка ідзе пра краме goodwine.

Яна таксама апублікавала два відэа з мужчынам у масцы, які вельмі падобны на прэзідэнта Украіны. У яго поўны вазок з прадуктамі.

Апошнія навіны