BE RU EN

«Калі яны ўбачаць, колькі нас напраўду, то сцены абрынуцца»

  • 6.06.2020, 20:03

Далоў дыктатуру.

«Калі яны ўбачаць, колькі нас напраўду, то сцены абрынуцца». Яшчэ адзін чытач тэлегрм-канала «Баста!» піша пра тое, што цяпер рабіць прыхільнікам перамен.

«Дарагі Народ, настаў час устаць з каленяў, - піша ён. - Прыгоннае права пара скасоўваць. Пан проста так нам не дасць вольную. Першае, што трэба зрабіць, - гэта спыніць халуёў, якія робяць беззаконне ў яго камандзе.

Трэба перастаць баяцца ўласнага ценю, трэба абазначыць сябе, вырашыць, з кім ты. Хай яны ўбачаць колькі нас! Для гэтага ёсць усе ўмовы, пішыце на ахоўных масках, стоп прусак, свабоду палітвязням, далоў дыктатуру, размаўляйце са сваякамі і калегамі, асабліва з тымі, хто працуе ў сілавых структурах.

Трэба выходзіць на вуліцы, рыхтавацца да ўсеагульнага страйку, вызваляць нашых лідараў і, урэшце, мяняць уладу. Колькі можна трываць?

Калі яны ўбачаць, колькі нас напраўду, то сцены абрынуцца».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю вольнай Беларусі.

Апошнія навіны