BE RU EN

Успышка COVID-19 зафіксаваная ў дзіцячым лагеры «Зубраня»

  • 6.06.2020, 19:48

Ёсць заражаныя сярод дзяцей і выхавальнікаў.

«Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня», - піша чытач тэлеграм-канал «Баста!». - Пачалася праца ў лагеры, першая змена. Ёсць заражаныя сярод выхавальнікаў і дзяцей. Дакладная колькасць невядомая - усё замоўчваецца».

У адміністрацыі цэнтра нам адмовіліся ўдакладніць інфармацыю пра сітуацыю з каранавірусам, але паведамілі, што наведванні бацькамі дзяцей, якія знаходзяцца ў лагеры, забароненыя.

«Бацькоўскія дні ў зменах арганізоўвацца не будуць. Наведванне бацькамі дзяцей, а таксама перадача прадуктаў харчавання і рэчаў цяпер забароненыя», - сказалі нам.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю вольнай Беларусі.

Апошнія навіны