BE RU EN

Дэпутат Еўрапарламента Роберт Бедронь заклікаў увесці санкцыі супраць Лукашэнкі

  • 6.06.2020, 16:52

Пра гэта ён заявіў на акцыі салідарнасці з вольнай Беларуссю ў Варшаве.

Кандыдат у прэзідэнты Польшчы, дэпутат Еўрапарламента, кіраўнік камісіі ў сувязях з Беларуссю Роберт Бедронь на пікеце каля беларускай амбасады ў Варшаве заклікаў увесці санкцыі супраць Лукашэнкі.

«Гэтыя санкцыі не павінны тычыцца грамадзян Беларусі. Яны не могуць ударыць па простых беларусах і беларусках. Грошы і падтрымка Еўразвязу павінны накіроўвацца для грамадзянскай супольнасці Беларусі і звычайных грамадзян. Я вам гэта абяцаю. Я буду сачыць за тым, каб былі ўведзеныя рэальныя санкцыі супраць Лукашэнкі і была рэальная падтрымка грамадзян Беларусі», - заявіў Бедронь.

Сёння ў Варшаве прайшла шматлікая акцыя салідарнасці з Сяргеем Ціханоўскім і свабоднай Беларуссю.

Апошнія навіны