BE RU EN

У нядзелю ў Беларусі чакаецца да +29 градусаў

  • 6.06.2020, 20:25

Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы.

У нядзелю, 7 чэрвеня, чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман, паведамляе euroradio.fm.

Месцамі па краіне, а днём на большай частцы Гарадзенскай і Берасцейскай абласцей пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Удзень у асобных раёнах прагназуюцца навальніцы. Вецер будзе паўднёвай чвэрці ўмераны, пры навальніцах - парывісты.

Уначы тэрмометры пакажуць 10-17 цяпла. Удзень будзе 21-27 вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе чакаецца да +29.

Апошнія навіны