BE RU EN

«Стоп прусак!»: У Пружанах – ажыятаж на пікетах за Ціханоўскіх

  • 6.06.2020, 14:54

Колькасць тых, хто прыйшоў на легальныя пікеты, у маленькім горадзе перасягнула чаканні, зборшчыкі подпісаў не спраўляюцца.

Сёння праходзіць пікет для збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую ў мястэчку Пружаны з насельніцтвам 18 000 чалавек. Нягледзячы на тое, што працуюць адразу 2 зборшчыкі подпісаў, чарга стабільна захоўваецца, людзі падыходзяць і падыходзяць, паведамляе тэлеграм-канал «Народны рэпарцёр».

З'явілася актуальная мапа пікетаў, дзе сёння можна паставіць подпіс за Святлану і Сяргея Ціханоўскіх.

Мапу можна паглядзець праз спасылку.

Нагадаем, заўтра, 7 чэрвеня, а 12-й на Камароўскім рынку ў Менску пачнецца легальны пікет за перамены ў Беларусі.

Расклад легальных пікетаў у падтрымку Святланы і Сяргея Ціханоўскіх у найбліжэйшыя дні глядзіце тут.

Апошнія навіны