BE RU EN

У Малі ліквідаваны верхавод «Аль-Каіды» ў Паўночнай Афрыцы

  • 6.06.2020, 13:08

Аперацыю правялі французскія вайскоўцы.

Лідар тэрарыстычнай групоўкі "Аль-Каіда ў ісламскім Магрыбе" (AQMI) Абдэльмалек Друкдаль і "некалькі ягоных найбліжэйшых паплечнікаў" забітыя 3 чэрвеня ў ходзе баявой аперацыі французскіх вайскоўцаў пры падтрымцы іх міжнародных партнёраў на поўначы Малі. Пра гэта ў пятніцу, 5 чэрвеня, паведаміў у Twitter міністр узброеных сілаў Францыі Фларанс Парлі, паведамляе dw.com.

Аперацыя праходзіла за 80 кіламетраў на ўсход ад населенага пункта Тэсаліт, паблізу мяжы з Алжырам. Яна праводзілася з дапамогай наступальнай групоўкі ў складзе некалькіх шрубалётаў і сухапутных войскаў, падтрыманых авіяцыяй.

Забітыя пяць баевікоў

Як удакладняе французская міжнародная грамадская радыёстанцыя RFI, усяго забітыя пяць тэрарыстаў, уключаючы аднаго з верхаводаў, адказнага за прапагандысцкую працу ў AQMI.

Францыя са жніўня 2014 года праводзіць ваенную аперацыю "Бархан" з мэтай барацьбы з ісламісцкімі групоўкамі ў Малі, Буркіна-Фасо, Маўрытаніі, Нігеры і Чадзе.

Апошнія навіны