BE RU EN

Навукоўцы знайшлі на дне акіяна незвычайнага васьмінога «з вушамі»

  • 6.06.2020, 11:13

Жывёла была знойдзеная на рэкорднай глыбіні.

Марское дно па-ранейшаму застаецца малавывучаным і падносіць сюрпрызы для навукоўцаў: васьміног упершыню быў зафіксаваны на глыбіні 6 957 метраў, што раней меркавалася немагчымым. Мінулы рэкорд 1971 года складае 5 800 метраў. Адкрыццё навукоўцаў змяняе ўяўленне пра гэтых бесхрыбтовых, паколькі значна пашырае арэал іх рассялення. Нягледзячы на тое, што навукоўцы даўно меркавалі гэты від глыбакаводным – гэтую адзнаку можна назваць рэкорднай. Жывёлы такога віду даволі рэдка сустракаюцца, а тэрмін іх жыцця не перавышае 5 гадоў, піша computerra.ru.

Выяўлены васьміног практычна не рэагаваў на святло, а таксама халаднавата паставіўся да прынады даследнікаў. Жывёла ў даўжыню налічвала ўсяго 35 сантыметраў, але затое ўмела мяняць колер як хамелеон. Незвычайныя вушы на галаве, на самай справе, з'яўляюцца падабенствам плаўнікоў, якія заўсёды актыўныя.

У васьмінога адсутнічае чарнільны мяшок, што цалкам лагічна з пункту гледжання эвалюцыі, паколькі на такой глыбіні пазбаўляць спаборніка бачнасці амаль бескарысна.

Новыя фатаграфіі бесхрыбтовых жывёлаў даказваюць, што васьміногу даступна 99% дна сусветнага акіяна.

Апошнія навіны