BE RU EN

Знішчаны Турцыяй расейскі «Панцыр-С1» патрапіў на відэа

  • 6.06.2020, 10:49

Зенітны комплекс стаў аб'ектам паспяховай атакі турэцкага беспілотніка.

Зенітны ракетна-гарматны комплекс (ЗРГК) «Панцыр-С1» расейскай вытворчасці на шасі MAN SX45, знішчаны турэцкім дронам, трапіў на відэа. Адпаведныя кадры распаўсюдзілі войскі Урада нацыянальнай згоды (УНЗ) Лівіі, паведамляе Telegram-канал «Ваенны інфарматар».

Меркавана, ён быў знішчаны турэцкім ударным беспілотным лётным апаратам Bayraktar TB2 20 траўня ў Тархуне ў Лівіі.

У траўні ўкраінскае кансалтынгавае агенцтва Defense Express заявіла, што турэцкія беспілотнікі Bayraktar TB2 учынілі «сапраўдны генацыд» «разрэкламаваным» ЗРГК «Панцыр-С1». Тады ж турэцкае агенцтва Anadolu паведаміла пра знішчэнне за чатыры дні ў Лівіі дзевяці ЗРГК расейскай вытворчасці.

Апошнія навіны