BE RU EN

Расейскі палітолаг: Лукашэнка сыдзе ўжо сёлета

  • 6.06.2020, 9:41

Сілавікі могуць перайсці на бок народа.

Расейскі блогер, прадпрымальнік, гісторык, палітолаг Яўген Бычкоўскі ўпэўнены, што ўжо сёлета Лукашэнка сыдзе. Пра гэта ён заявіў на сваім Youtube-канале.

Поўнае відэа можна паглядзець тут.

Палітолаг упэўнены, што сілавікі пяройдуць на бок народа, і вылучае канкрэтныя прапановы для прыхільнікаў пераменаў.

«Беларусь прачынаецца! Калі раней пра гэта казалі адзінкі, то цяпер пра гэта трубяць усе! Дастаткова толькі звярнуць увагу на асноўныя інтэрнэт выданні і незалежныя заходнія СМІ, каб у гэтым пераканацца! Не хачу хваліцца, але цяперашнія падзеі я спрагназаваў яшчэ паўгода назад! Не, я не Ванга, не Настрадамус і ўжо тым больш не Месінг, я проста вельмі добра вывучыў рэвалюцыйныя працэсы, каб рабіць адпаведныя высновы», – кажа Яўген Бычкоўскі.

Апошнія навіны