BE RU EN

Кандыдатам у мэры Кіева ад «Слугі народа» можа стаць жанчына

  • 5.06.2020, 16:09

Пра гэта паведаміў кіраўнік аднайменнай фракцыі ў Вярхоўнай Радзе Украіны.

Кандыдатам у мэры Кіева ад «Слугі народа» можа стаць жанчына.

Пра гэта паведаміў кіраўнік аднайменнай фракцыі ў Вярхоўнай Радзе Давід Арахамія, піша Інтэрфакс-Украіна.

«Я думаю, што жанчына павінна рана ці позна ўзначаліць Кіеў, бо за ўсю гісторыю Украіны не было такога. Я ўношу трохі інтрыгі і кажу, што гэта можа быць жанчына. Можа быць сюрпрыз, які пакуль мы не хочам афішаваць, бо пакуль няма механізму праймерыз», - растлумачыў ён.

Арахамія таксама патлумачыў, чаму яе імя не агучваецца.

«Вы ж разумееце, што як толькі хтосьці пра сябе заяўляе, адразу ж ідуць плыні «бруду» на чалавека - так было заўсёды, таму лепш зрабіць гэта як мага пазней», - рэзюмаваў ён.

Народныя дэпутаты ад фракцыі «Слуга народа» 19 траўня звярнуліся да прэзідэнта з просьбай ініцыяваць правядзенне праймерыз сярод патэнцыйных кандыдатаў на пасаду Кіеўскага гарадскога галавы ад партыі «Слуга народа».

Ва ўнутрыпартыйных праймерыз «Слугі народа» ў адборы кандыдата на пасаду мэра Кіева ўжо выказалі жаданне ўдзельнічаць народныя дэпутаты Аляксандр Качура, Аляксандр Дубінскі, Аляксандр Ткачэнка і Мікалай Цішчанка.

Намер удзельнічаць у выбарах мэра Кіева трэцім разам пацвердзіў і цяперашні кіраўнік украінскай сталіцы Віталь Клічко.

Апошнія навіны