BE RU EN

Віктар Бабарыка звярнуўся да афiцэраў

  • 5.06.2020, 14:37

Мы павінны вярнуць паняцце афіцэрскага гонару.

4 чэрвеня прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Віктар Бабарыка сустрэўся з чальцамі сваёй ініцыятыўнай групы ў Віцебску. Адно з пытанняў датычылася «людзей у пагонах».

– Добры вечар, мяне завуць Павал, я сябра ініцыятыўнай групы. Віктар Дзмітрыевіч, адкажыце, калі ласка, на такое пытанне: як Вы ставіцеся да людзей у пагонах? Таму што я сам афіцэр запасу.

– Людзі ў пагонах – гэта людзі, якія маюць, у адрозненне ад многіх у нас, паняцце афіцэрскага гонару. Тая знявага, якую цяпер адчуваюць афіцэры ад улады – тыканне, генералы баяцца вочы падняць ад стала... Як яны могуць глядзець у вочы спаборніку або ў вочы сваёй сям'і пасля гэтага? Таму, я мяркую, стварэнне ўмоваў, пры якіх афіцэр выразна разумее, што ёсць прафесія – абараняць радзіму. Прафесія абараняць радзіму – годная, прафесія абараняць людзей – годная. І таму трэба аднавіць паняцце афіцэрскага гонару, павагі да гэтай прафесіі, і каб афіцэры нашы годна глядзелі на свет і годна глядзелі ў вочы сваім дзецям», – сказаў Віктар Бабарыка.

Апошнія навіны