Мянчук: У нас зноў ёсць шанец заслужыць ганаровае званне Народ
- 5.06.2020, 10:44
Жыхар сталіцы распавёў, чаму ён прыйдзе сёння а 18.00 на легальны пікет каля ГУМа.
Эмацыйны ліст чытача з Менска апублікаваў тэлеграм-канал "Баста!".
"Мне ўжо за 50, - піша ён. - Памятаецца, яшчэ ў 90-ых шмат хто казаў, што мы не заслужылі сваю краіну, што мы не біліся за яе, яна нам звалілася як падарунак. Не з усім згодны, але гэта цяпер усё адно.
Цяпер у нас зноў ёсць шанец заслужыць ганаровае званне НАРОД. Адрозненне народа ад статку бараноў - уменне і жаданне абараняць сваіх лідараў - тых, хто першымі стаў на барыкады, тых, каго першымі забіваюць ворагі, тых, хто нас натхняе і дзякуючы якім мы і можам стаць народам.
20 гадоў таму мы не абаранілі Ганчара і Карпенкц.
10 гадоў таму мы не абаранілі Саннікава і Статкевіча.
Сёння Бог даў нам новую магчымасць стаць народам.
Сёння наш лідар - Сяргей Ціханоўскі. Трэба яго абараніць. Як? Вызначаць кожнаму, але мы ведаем, што палітвязняў Лукашэнка вызваляе, калі за іх выходзяць на вуліцы.
Сяргея затрымалі роўна тыдзень таму. Мы пакуль маўчым. Чарга - не ў лік, гэта фон і добры раздражняльнік для дыктатара. Трэба выходзіць менавіта за Сяргея, нягледзячы ні на што. Вызвалім лідара - вызвалім краіну. Толькі так!
Я іду сёння да ГУМа ў Менску а 18.00. Я спадзяюся, што ўбачу там НАРОД".
Поўны расклад легальных пікетаў за Сяргея і Святлану Ціханоўскіх у Менску і гарадах Беларусі глядзіце тут.
Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..