BE RU EN

«Яны распісаліся, іх па кварталу павазілі і зноў паставілі ў чаргу»

  • 5.06.2020, 7:36

«Саша 3 адсоткі» канчаткова звар'яцеў.

Лукашэнка зрабіў «шакавальную» заяву, якую распаўсюджвае прэс-служба дыктатара:

«А гэтыя чэргі - гэта малая беларуская карусель, як я яе называю, і вялікая беларуская карусель. Малая, сутнасць яе ў тым, што тут яны распісаліся, потым зноў зайшлі ў гэтую чаргу, у хвост сталі, яшчэ распісаліся... І пайшлі-паехалі. Нават дайшлі да таго, што мэр Менска заўважыў, што на аўтамабілях падвозяць людзей. Распісаліся, у аўто селі, іх па кварталу павазілі, зноў паставілі ў чаргу. А вялікая карусель у тым, што за адну нядзелю на Камароўцы яны распісаліся, і гэтыя ж людзі, ну можа потым яшчэ нехта дадаўся, яны зноў прыйшлі і распісаліся», - заявіў Лукашэнка.

МЕНСК КАМАРОЎСКІ РЫНАК
ФОТА: SVABODA.ORG
ВІЦЕБСК
ФОТА: NEWS.VITEBSK.CC

Апошнія навіны